Audycja w Polskim Radiu, w Rozgłośni dla Białorusi.    (12 kwietnia 2013)

sie 13, 2023 | Radio, W mediach

W kwietniu 2013 pani redaktor Alena Vialichka zaprosiła mnie do Rodgłośni Polskiego Radia dla Białorusi na rozmowę o ikonach. Rozmawiałyśmy o narodzinach ikony, jej symbolice, teologii. A ponieważ zbliżała się Wielkanoc, opowiadałam o ikonach związanych z tym największym chrześcijańskim świętem.

Audycję można prześledzić w internetowej wersji radia. Przekopiowuję ją też poniżej.

Tekst jest w języku bialoruskim.

У чым сакрэт пісаньня іконы? (ФОТА)

12.04.2013 16:02

Іконапісец Эва Гжэськевіч расказвае, што калісьці іконы былі нават сьведкамі ў судах.

Прапануем вашай увазе гутарку з польскай іконапісец Эвай Гжэськевіч, якая жыве ў Варшаве.
Чым для Вас асабіста зьяўляецца ікона?
Э. Гжэськевіч: Для мяне ікона зьяўляецца месцам сустрэчы духа й матэрыяльнай рэчаіснасьці, таксама двух касьцёлаў – усходняга й заходняга, сустрэча матэрыі й боскага вымярэньня.

 
 
 
 
 

 

Вы зьяўляецеся прадстаўніцай Рыма-каталіцкага Касьцёла. У пераважнай большасьці ікона атаесамляецца з праваслаўем. Скажыце, ці пісаньне ікон у заходняй і ўсходняй традыцыях нечым адрозьніваецца?
Э. Гжэськевіч: Ікона ўзьнікла перад падзелам Касьцёла на ўсходняе й заходняе хрысьціянства. Аднак больш дакладна захавалася ва ўсходняй традыцыі. У Каталіцкім касьцёле таксама існуе культ іконы. Напрыклад, у Польшчы найбольш шанаваныя іконы – гэта Маці Божая Вострабрамская й маці Божая Няспыннай Дапамогі. На заходнім напрамку ўзьнікаюць іконы, якія характэрныя для Захаду, якія адлюстроўваюць больш напрамкі заходняга касьцёла. Але іконы, якія шануюцца ў праваслаўі, таксама шануюцца і ў каталікоў.
Ці можна казаць пра існаваньне, напрыклад, польскай іконы ці іконы чэскай? Ці ёсьць нейкія характэрныя рысы для ікон у канкрэтным народзе?
Э. Гжэськевіч: Ёсьць. Розьніца заўважаецца, напрыклад, у колерах ці ў спосабе пісаньня твары. Часьцей там, дзе больш цёплы клімат, больш каляровая расьліннасьць, таксама ікона будзе больш каляровая. Так адбываецца ў выпадку крыцкай іконы. А вось расейскія іконы ўжо ня будуць настолькі каляровыя. Але зь іншага боку, славянская душа цалкам інакш піша твары – яны больш чалавечыя. Не на столькі натуральныя як у заходнім малярстве, але ўсё ж яны маюць вельмі шмат рыс, якія паказваюць характар постаці.

źr. ikony.waw.pl
Падчас пісаньня іконы вельмі важнай зьяўляецца вернасьць канону. Што такое канон? Ці ён адзін? Хто яго ўтварае?
Э. Гжэськевіч: Канон – гэта збор правіл, паводле якіх трэба пісаць ікону. Ён тычыцца як тэхналёгіі, так і прынцыпаў кампазыцыі: як павінны быць прадстаўленыя постаці, якога колеры павінен быць іх убор, позы, жэсты. Канон узьнік пасьля пэрыяду іконаборства – часу барацьбы зь іконамі ў 7-8 стагодзьдзях. Адна з прычын іконаклазму вынікае са старазапетнай забароны маляваньня Бога. Зь іншага боку, напярэдадні было шмат злоўжываньняў. Напрыклад, іконы былі сьведкамі ў судах. Зь іконаў зьдзіралі фарбу й дадавалі яе да камуніі. Іконы былі хроснымі бацькамі. Супраць гэтаму й пачалося іконаборства. З часам яно было асуджана. І тут варта дадаць, што ў гісторыі мастацтва не было іншага пэрыяду, калі людзі аддавалі жыцьцё за абразы, як гэта было ў часе іконаклазму. Пасьля таго як іконаклазм быў асуджаны, пачаўся фармавацца канон, каб навука касьцёла прадстаўлялася адпаведным чынам, каб не было непатрэбных злоўжываньняў і празьмернага індывідуалізму аўтара. Аднак цяжка да канца акрэсьліць мяжу канона. І тут хацелася б выкарыстаць словы вядомага расейскага багаслова іконы Ірыны Языковай, якая кажа, што канон – гэта пэўная бесперапыннасьць традыцыі. Традыцыя аб’ядноўвае паасобныя ячэйкі, але зьяўляюцца й новыя ячэйкі. Таму традыцыя зьяўляецца жывой. Яна параўноўвае канон да старога дрэва, якое пускае новыя галінкі. У сувязі з гэтым да канону можна падыходзіць вельмі літаральна, як было напісана стагодзьдзі таму. Але касьцёл жывы, зьяўляецца новы духоўны досьвед, і ікона павінна даць адказ на гэты новы досьвед. Такім чынам узьнікаюць новыя іконаграфічныя тыпы. На гэтую тэму трываюць шматлікія дыскусіі, паколькі сьвет ідзе наперад. Ва Ўкраіне цікавай зьяўляецца Львоўская школа, якая спрабуе ў рамках канону нейкім новым спосабам пісаць іконы. Там я сустрэлася са сьцьвярджэньнем, што цяпер у царкву прыходзяць панкі, да якіх “старая” ікона да канца не прамаўляе. І там прапанавалі канкрэтнае, графічнае, вельмі сучаснае прадстаўленьне іконы і, паводле аўтараў, яно было кананічным. І сапраўды штмат кананічных рысаў у гэтых іконах можна было заўважыць. Аднак усё ж гэта вельмі дыскусійнае пытаньне. Я не кажу, ці гэта добра, ці дрэнна, толькі хачу паказаць, што цяжка адназначна сказаць, што нешта адпавядае канону, а іншае не.
Ці існуе канкрэтная кніга, дзе апісаныя ўсе каноны?
Э. Гжэськевіч: Так. Напрыклад, ёсьць такая кніга “Эрмінія” – гэта падручнік Дзіянісія з Фурны, у якім можна прачытаць розныя правілы. Дзіянісій, напрыклад, падрабязна апісвае, як трэба прадстаўляць канкрэтныя сьвяты ці сьвятых. Цікава, што ў выпадку сьвятых перавага аддаецца апісаньню валасоў і барады.
Ці канон дазваляе на іконах прадстаўляць усё і ўсіх, я маю на ўвазе біблійныя сцэны й сьвятых.
Э. Гжэськевіч: Прадставіць можна кожнага сьвятога, калі ён сапраўды такім зьяўляецца. Цяпер ёсьць такая праблема, што мы некаторых сучасных сьвятых ведаем па фотаздымках, а няма акрэсьленага канону, які б казаў, як такі сьвяты павінен быць напісаны, каб было вядома, што гэта дакладна ён. У сувязі з гэтым нельга выкарыстоўваць сымбалічныя рысы твары, якія выкарыстоўваюцца ў выпадку ікон са сьвятымі, якіх мы ня бачылі. Трэба знасьці сярэдзіну паміж тым, што мы ведаем пра выгляд гэтага сьвятога й спосабамі, якія выкарыстоўвае ікона. У такім выпадку трэба вельмі дакладна вывучыць біяграфію сьвятога, каб, напрыклад, даведацца, якія атрыбуты ён можа мець.
Ці каноны дапамагаюць ці больш абмяжоўваюць іконапісцаў?
Э. Гжэськевіч: Адназначна дапамагаюць. Гэта толькі складваецца ўражаньне, што канон, дзе ўсе канкрэтна пазначана, абмяжоўвае свабоду мастака. Але канон не асвабаджае нас ад пошуку найлепшага для гэтай іконы мастацкага спосабу выкананьня. Гэта застаецца задачай мастака. Мне ня трэба задумоўвацца над тым, што трэба прадставіць, толькі як гэта зрабіць. Адначасова гэта ахоўвае мяне ад памылкі – калі я кіруюся сваімі пачуцьцямі, паколькі гэтае мастацтва робіцца не для мяне, я яго заўсёды ў пэўным сэнсе аддаю супольнасьці касьцёла.
Ці колеры таксама акрэсьленыя канонам ці гэта Ваш выбар?
Э. Гжэськевіч: Ёсьць канкрэтныя правілы, але я таксама маю вялікі выбар. Напрыклад, возьмем убор Хрыста. Звычайна, унутраны бок – чырвоны, а вонкавы – блакітны. У сваю чаргу інтэрпрэтацыя колера – гэта мая справа. Чырвоны можа быць у яго традыцыйным разуменьні, але можа таксама быць і цёмны карычневы. Блакітны – гэта блакітны, сіні, цёмна сіні. Так адбываецца ў выпадку Марыі. Вельмі часта яна на іконах у цёмна карычневым уборы, але надалей лічыцца, што гэта, паводле канону, чырвоны.
Іконы перапоўненыя сымболікай. Недасьведчанаму чалавеку ў ёй вельмі складана разабрацца. Як Вы гэта робіце?

źr. ikony.waw.pl
Э. Гжэськевіч: Калі я яшчэ ня ведала канон, які чытаецца як літары, то я доўга глядзела на ікону й пасьля пэўнага часу яна нейкім чынам сама да мяне прамаўляла й тлумачыла, што на ёй прадстаўлена. Цяпер я ведаю гэтыя правілы. На іконе сымбалічныя колеры. Чырвоны колер гаворыць пра каралеўскую годнасьць, чалавецтва, муку. Усё гэта мы можам сказаць пра ўнутраны ўбор Хрыста, але таксама й Марыі. Блакітны колер – гэта ўсё нябеснае, духоўнае. Цікавым зьяўляецца залаты колер. Ікона атаесамляецца з багатай пазалотай. Але золата на іконе не зьяўляецца колерам. Гэта застыглае сьвятло. Гэта блеск Божай хвалы, у якой да нас прыходзяць сьвятыя. Сымбалічнымі зьяўляюцца жэсты, напрыклад, жэсты блаславеньняў, роспачы. Сымбалі мае таксама архітэктура, хоць яна мае меншае значэньне чым твары. Цікавай на іконах зьяўляецца пэрспэкты
ва. У іконах часта выкарыстоўваецца адваротная пэрспэктыва. Чым нешта ці хтосьці знаходзяцца далей, тым на іконах яны большыя. Паколькі мы ўсе знаходзімся на дарозе да Бога. І гэта погляд не з нашага боку, але з боку Бога. Адваротная пэрспэктыва цікавая таксама тым, што на канкрэтны прадмет адначасова можна глядзець з розных бакоў. Таму край, які не павінен быць бачны, на іконе бачны. Сымбалічны час. Для іконы тыповым зьяўляецца парушэньне храналёгіі. Адначасова адбываюцца рэчы ў розных адрэзках часу. Напрыклад, ікона нараджэньня Пана Езуса – там будзе паказана нараджэньне Езуса, момант яго мыцьця ў ванначцы, прыход пастухоў. Усё гэта можа мясьціцца на адной іконе.
Дзякую за размову.
Старонка Э. Гжэськевіч у інтэрнэце: ikony.waw.pl